Спявак Барыс Маісееў пацьвердзіў, што атрымаў прапанову прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне», які ў 2009 годзе пройдзе ў Маскве.
Пра гэта піша расейскі партал Pravda.ru.

Ён не ўдакладніў, ад каго атрымаў гэтую прапанову. Зьявілася неафіцыйная інфармацыя, што яе яму асабіста зрабіў Аляксандр Лукашэнка.

Удзел сьпевака-гея ў якасьці прадстаўніка Беларусі здольны зьмяніць уяўленьні пра нашу краіну ў Эўропе, лічыць некаторыя. Праўда, ніхто не адкажа, якое Маісееў мае дачыненьне да белпарускай культуры, дый культуры ўвогуле.

Барыс Маісееў — маскоўскі сьпявак, што працуе ў стылістыцы расейскага непрітязательного попу з элемэнтамі гей-трэшу. Зь Беларусьсю яго зьвязвае месца нараджэньня — Магілёў. Ён нават ведае некалькі словаў на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?