1 — Новы год.

5 — 75 гадоў з дня нараджэньня акадэміка Ўладзімера Піліповіча (1931), дырэктара Інстытуту электронікі АН БССР.

6 — Сьвята Трох каралёў у каталікоў.

7 — Нараджэньне Хрыстова ў праваслаўных.

10 — Курбан-байрам (Сьвята ахвяраваньня) у мусульман.

14 — 125 гадоў з дня нараджэньня акадэміка, заоляга Маркела Макушка (1881—1952). Працаваў у БДУ.

19 — Вадохрышча ў праваслаўных.

19 — 75 гадоў з дня нараджэньня мастачкі Натальлі Паплаўскай (1931), якая аздобіла многія дзіцячыя кнігі.

24 — 75 гадоў з дня нараджэньня дасьледчыка літаратуры Міхася Мушынскага (1931).

28 — 225 гадоў з дня нараджэньня піяніста, кампазытара Юзафа Дашчынскага (1781—1844), ставіў опэры ў Менску й Гарадзішчы пад Менскам. Ягоныч палянэзы не саступалі творам М.К.Агінскага.

29 — 150 гадоў з дня нараджэньня славіста, гісторыка культуры Аляксандра Брукнэра (1856—1939). У працы «Зь беларускай нівы» (Кракаў, 1918) разглядаў гісторыю беларускай культуры.

31 — Новы, 1427-шы год у мусульман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0