Італьянец запаўняе лятарэйныя блянкі (фота -Reuters)

Італьянец запаўняе лятарэйныя блянкі (фота -Reuters)

Жыхар сыцылійскага гораду Катанія выйграў учора, можа быць, самую вялікую суму грошай у лятарэю за ўсе часы існаваньня азартных гульняў – 100 мільёнаў эўра. Шанец выйграць у яго быў адзін на 600 мільёнаў.

Калі сусьветны эканамічны крызыс на парозе – італьянцы ў масавым парадку шукаюць шчасьця: тамтэйшае ведамства па статыстыцы падлічыла, што ва ўчарашнім розыгрышы дзяржлятарэі ўзяў удзел кожны трэці жыхар Апэнінаў.

Сума ў 100 мільёнаў эўра назапасілася на коне пасьля таго, як ад красавіка ніводзін чалавек ня здолеў выйграць галоўны прыз штотыднёвай лятарэі. Вялікі вэрхал вакол учарашняга розыгрышу абурыў чальцоў праваахоўных арганізацыяў і арганізацыяў па правах спажыўца. На іх думку празьмерны прыз спарадзіў хвалю небясьпечных ставак, калі грамадзяне трацілі на гэты розыгрыш лятарэі ўсе свае ашчаджэньні. Італійскіх СМІ нават агучвалі патрабаваньні праваахоўнікаў, каб тыя сто мільёнаў эўра былі падзеленыя паміж усімі італьянцамі.

Паводле падлікаў, штогод урад Італіі мае зь лятарэйнай індустрыі блізу мільярда эўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?