Аляксандр Лукашэнка 22 мая ўзгадніў прызначэнне Міхаіла Грышкевіча старшынёй Кобрынскага райвыканкама. На гэтай пасадзе ён зменіць Аляксандра Зазулю, які кіраваў раёнам ад 2013 года.

Міхаіл Грышкевіч. Фота з ok.ru.

Міхаіл Грышкевіч. Фота з ok.ru.

Міхаілу Грышкевічу 42 гады. Да гэтага ён узначальваў калгас «Жураўлінае» на Пружаншчыне, адну з найлепшых гаспадарак Брэстчыны. Спецыялізуецца прадпрыемства на вырошчванні зерневых культур, рапса, свініне, ялавічыне, малаку.

Цяпер Грышкевіч пайшоў на павышэнне, ён узначаліў суседні з Пружанамі Кобрынскі раён. Мы паглядзелі, што посціць і што лайкае новы старшыня ў сацыяльных сетках. Грышкевіч вельмі актыўны ў «Аднакласніках», дзе мае два акаўнты.

Міхаіл Грышкевіч у фуражцы. Фота ok.ru.

Міхаіл Грышкевіч у фуражцы. Фота ok.ru.

Там багата нефармальных фотаў вертыкальшчыка. Сістэма «Аднакласнікаў» такая, што ўвесь залайканы табой кантэнт адразу адлюстроўваецца на тваёй старонцы. У выніку абедзве старонкі Грышкевіча стракацяць перапостамі ў падтрымку Уладзіміра Пуціна, а таксама абразлівымі для ўкраінцаў запісамі. Тут мы прывядзем некалькі прыкладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?