24 кастрычніка на Кальварыйскіх могілках у Мінску адбылося пахаванне генеральнага дырэктара кампаніі «MTV у Беларусі» Максіма Сямёнава.

Як паведаміў БелаПАН генеральны прадзюсер кампаніі Валянцін Грышко, 31‑гадовы Максім Сямёнаў трапіў у ДТЗ 21 кастрычніка і на наступны дзень памёр у бальніцы ад атрыманых траўм. У яго засталіся жонка і 4‑гадовая дачка.

Аб падрабязнасцях аварыі БелаПАН расказалі ва Упраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

ДТЗ адбылося ў аўторак у 11.30. М.Сямёнаў, калі праязджаў па вуліцы Арлоўскай на матацыкле, перастроіўся ў першую паласу руху, але не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў апору ліхтара. Дакладная прычына аварыі пакуль не ўстаноўлена, вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?