Сёньня Хамоўніцкі раённы суд адмовіўся задаволіць скаргу на адмову Галоўнай ваеннай пракуратуры разглядаць пытаньне аб рэабілітацыі афіцэраў польскай арміі, расстраляных у 1940 г. у Катыні (Смаленская вобласьць).

Як зазначыла адвакат Ганна Ставіцкая, галоўная ваенная пракуратура палічыла, што няма ніякіх падстаў прыступаць да разгляду гэтага пытаньня,

«бо няма такіх зьвестак, зыходзячы зь якіх яны маглі б зрабіць выснову пра тое, што рэпрэсіі ў дачыненьні да афіцэраў былі».

Між тым, кажа Г. Ставіцкая, што існуе велізарная колькасьць матэрыялаў, зь якіх вынікае, што было прынята рашэньне пра расстрэл больш за 22 тыс. ваеннапалонных польскага войска.

Эхо Москвы

 На фота катынскі мэмарыял "Полымя свабоды" ў Балтыморы (Мэрыленд, ЗША).

На фота катынскі мэмарыял "Полымя свабоды" ў Балтыморы (Мэрыленд, ЗША).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0