Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына лічыць добрай ідэяй спалучэнне тэрмінаў правядзення мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта яна заявіла ў інтэрвію «Народнай газэце». Яна мяркуе, што дзеля гэтага прэзыдэнцкія выбары могуць прайсьці ў вызначаны законам тэрмін (не пазьней за студзень 2011 году), а мясцовыя выбары можна было б правесьці пазьней за вызначаны тэрмін (кастрычнік 2010 году). Яна адзначыла, што канчаткова рашэньне мае быць прынятае ў 2010 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?