Супрацоўнікі дэпартамента эканамічнай бяспекі МУС Расіі затрымалі ў Пушкінскім раёне Маскоўскай вобласці пяць махляроў, ураджэнцаў Беларусі,
якія выраблялі і прадавалі экранныя копіі расійскіх блакбастэраў. Паводле папярэдняй ацэнкі, шкода, нанесеная праваўладальнікам, перавышае 100 млн. расійскіх рублёў. Такую інфармацыю абнародаваў тэлеканал ТВЦ.
Канфіскавана больш за 1 млн. пірацкіх дыскаў, каля 2 млн. розных вокладак, канвертаў, варыянтаў упакоўкі.

Як паведаміў тэлеканалу Андрэй Піліпчук, начальнік прэс-службы ДЭБ МУС Расіі, для таго каб трапіць унутр склада, аператыўнікам давялося прымяняць тэхнічныя сродкі. Злачынцы задраілі дзверы і спрабавалі ўцячы праз спецыяльна абсталяваны чорны ход, аднак былі затрыманы.

На складзе былі найноўшыя фільмы, якія толькі што выйшлі ў пракат, музыка расійскіх і замежных выканаўцаў, мультфільмы і навучальныя праграмы для дзяцей. Махляры нават паклапаціліся аб павышэнні попыту загадзя — яны знайшлі арыгінальны ход. Паводле слоў А.Піліпчука, зламыснікі выкарысталі лагатып "Сочы-2014", відаць, для прыцягнення ўвагі пакупнікоў да сваіх дыскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?