За мінулыя суткі ў Менску адразу 5 чалавек выкінуліся з гмахаў. За ўчарашнюю нядзелю ў Менску было зьдзейсьнена 5 спробаў самагубства, два зь іх скончыліся летальным вынікам.
Сярод ахвяраў 90‑гадовая жанчына і 39‑гадовы мужчына. Жанчына выкінулася зь дзявятага паверху дому, у якім жыла, мужчына — зь 7-га паверху.
Яшчэ трое мужчын, якія зьдзейсьнілі спробы самагубства ў розных раёнах Менску, выкінуўшыся з гмахаў, зь цяжкімі траўмамі дастаўленыя ў бальніцы.
Паводле статыстыкі мужчыны робяць спробы добраахвотна пайсьці з жыцьця ў 6 разоў часьцей, чым жанчыны. Штогод у Беларусі больш за 3 тыс. чалавек зьдзяйсьняюць самагубствы.