Расейскі тэлеканал РТР у праграме «Вести недели» паказаў рэпартаж пра наведаньне кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам вайсковых вучэньняў.

У рэпартажы гаворыцца: «Многія зьвярнулі ўвагу, што з сабой на палігон Аляксандар Лукашэнка ўзяў 5‑гадовага сына Мікалая». Сын, адзначылі тэлежурналісты, быў таксама ў вайсковай форме, на пагонах вышытыя гербы беларускага войска, як у бацькі‑галоўнакамандуючага.

«Побач была мілавідная жанчына ў чыне старшага лейтэнанта. І журналісты ўвесь час гадалі, ці ня маці гэта сына прэзыдэнта?» — такім пытаньнем скончыўся тэлерэпартаж.

Дарэчы, з рэпартажаў пра вайсковыя вучэньні, паказаных учора па Беларускім тэлебачаньні і АНТ, кадры з сынам Мікалаем зьніклі.

Відэарэпартаж

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?