Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 28 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна‑заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°C, днём плюс 6—12°C.
Заўтра ў Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°C, днём плюс 7—9°C.
У наступныя двое сутак, 29 і 30 кастрычніка, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
29 кастрычніка ў паўночна‑заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе туман. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°C, днём плюс 8—15°C.
30 кастрычніка месцамі, пераважна па захадзе, кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—11°C, днём плюс 10—15°C, па паўднёвым захадзе да плюс 18°C.
29 кастрычніка ў Мінску воблачна з праясненнямі. Без ападкаў. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°C, днём плюс 9—11°C.
Восень у самым беларускім горадзе ЗША — Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі)