Аляксандр Мілінкевіч возьме ўдзел ва ўрачыстым святкаванні 90-годдзя незалежнасці Польшчы. Пра гэта паведаміла прэс-служба палітыка.

У 90-ю гадавіну незалежнасці Польшчы, 11 лістапада, прэзідэнт Лех Качыньскі арганізуе баль. На яго запрошаныя прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў 55 краін, агульная колькасць гасцей павінна дасягнуць 1.800 чалавек.

Запрашэнне на ўрачыстасці атрымаў таксама лаўрэат прэміі А.Сахарава 2006 году, лідэр стваранага руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.

Як паведамілі ў канцылярыі прэзідэнта Польшчы, свой удзел ва ўрачыстасцях пацвердзілі прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі, Венгрыі і Харватыі. У Варшаву плануюць прыехаць таксама канцлерка Германіі і прэм'ер-міністр Чэхіі. Спецыяльныя запрашэнні былі разасланыя кіраўнікам дзяржаў не толькі Еўрапейскага саюза. Сярод запрошаных — прэзідэнты Расіі, ЗША і Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?