У нядзелю 2 лістапада 2008 г. беларуская грамада ў Лондане будзе адзначаць Дзень памяці продкаў «Дзяды».

А 10:30 раніцы айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць службу ў царкве Св. Пятра і Паўла па 39 Holden Road, London, N12 (пасля 11:45, — пераезд з Holden Road да могілкаў Сьв. Панкраса (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road) by bus No: 263 or by subway «Woodside Park‑East Finchley» and then by bus 263.

А 13:00 айцец А. Надсан і айцец С. Стасевіч адслужаць паніхіду на могілках Св. Панкраса (St. Pancras & Islington Cemetery, Roman Road; ад’езд з могілкаў на Holden Road прыкладна пасля 13:45)

У гэты ж дзень, Згуртаваьнне Беларусаў ў Вялікай Брытаніі арганізуе сустрэчу з вядомым беларускім пісьменікам, — спадаром Уладзімірам Арловым, удзельнікам першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў «Дзяды», жорстка разагнанай КДБ і міліцыяй ў Мінску 30 кастрычніка 1988 году. ЗБВБ таксама спадзяецца на ўдзел у сустрэчы вядомых навукоўцаў — беларусістаў прафесара Паўліны Марыі Сурвілы з Амерыкі і прафесара Зіны Гімпелевіч з Канады. Сустрэча адбудзецца у нядзелю 2‑га лістапада 2008 а 15‑й гадзіне у залі Бібліятэкі імя Францыска Скарыны па 37 Holden Road, N12. Пасля сустрэчы — прыняцце.

Управа ЗБВБ

Паводле прэс-службы ЗБС «Бацькаўшчына»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0