Аўтары элітарнага альманаха сучаснай беларускай культуры «pARTisan» Артур Клінаў, Валянцін Акудовіч і Максім Жбанкоў прэзентуюць у Гродна новы нумар «pARTisanа», прысвечанага феномену «лузерства» ў беларускай культуры.

Пачатак імпрэзы: чацвер, 30 кастрычніка, 18.30 як заўсёды Будзёнага 48а — 44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы)

Пад вокладкай «pARTisanа» чытач знойдзе аналіз трансфармацыі дыскурсу пра Беларусь філосафа Алеся Анціпенкі, разважанні над загадкавым феноменам «лузер беларускі» паэта Сяргея Прылуцкага і яго альтэр‑эга Сірошкі Пістончыка. Пра лузерскую сутнасць кіно і яго абітальнікаў па той і гэты бок кінаапарата піша Андрэй Расінскі. Лёлік Ушкін разважае пра ўзаемасувязь лёсаў Беларусі і эмігрантаў‑лузераў. У тэксце «Беларускі фармат: запаведнік лузераў» Павал Свярдлоў сцвярджае, што

«Беларусь – запаведнік махрыстай папсы, дзе кожны трактарыст з баянам у мазолістых руках – зорка эстрады».
У сваёй аўтарскай калонцы Андрэй Хадановіч распавядае пра беларускіх паэтаў як жывы прыклад «lucky loosers» – шчаслівых няўдачнікаў.

Запрашаем сардэчна!

Чацвер, 30 кастрычніка, 18.30 як заўсёды Будзёнага 48а — 44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?