Народны паэт Беларусі зноў трапіў у шпіталь. Тым часам сябры паэта, каб сабраць грошы яму на лекаваньне, распачалі акцыю па продажы кніг зь ягонымі аўтографамі.
Жыве паэт на сьціплую пэнсію, а таму чакаць дапамогі зусім няма адкуль.
За кнігі, якія выходзяць у Рыгора Барадуліна, выдавецтва расплочваецца з аўтарам не грашыма, а асобнікамі, якія дзясяткамі ляжаць дома ў паэта.
Сябры й прыхільнікі паэта прапануюць дабрачынную акцыю па продажы кніг, грошы зь якіх пойдуць на лекаваньне Рыгора Барадуліна.
Як паведамляе прэс‑служба «Маладога Фронта», каб падтрымаць паэта, вырашана троху «разгрузіць» кватэру Барадуліна, а заадно папоўніць бібліятэкі чытачоў каштоўнымі кніжкамі з аўтографам Народнага паэта. Кнігі можна замаўляць на электронны адрас [email protected]. Пазначыць: колькасьць асобнікаў, памер ахвяраваньня, каму падпісаць, кантактны тэлефон. Усе грошы ад продажу будуць перададзеныя Рыгору Барадуліну.