Суд над 40‑гадовым вычварэнцам пачаўся ў Пінску. Ён дзейнічаў пад выглядам доктара. У адсутнасць дарослых вычварэнец заходзіў у кватэры і праводзіў «медагляд» з дзецьмі.

Бацькі спачатку не давалі веры сваім дзецям пра такія выпадкі. Аднак, некаторыя ўсё ж аднеслі заявы ў міліцыю. У хуткім часе адна з ахвяраў пазнала вычварэнца ў прадуктовай краме і міліцыянты яго затрымалі.

Як высветлілася, гэта быў даволі вядомы ў горадзе чалавек, які працаваў ва ўстанове культуры. Раней ён ужо быў асуджаны за падобныя дзеянні. Праведзеная экспертыза не знайшла ніякіх псіхічных адхіленняў у злачынцы і яго чакае да 5 гадоў турмы.

Глеб Паўлоўскі, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0