24 кастрычніка а 19-й у Бэрлінскай галерэі Fur Fortgeschrittene, што месьціцца па адрасе: Schwedenstr.13 13359 Berlin, адкрылася выстава пад назвай «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плякату Беларусі». У экспазыцыю ўключаныя работы 16 плякатыстаў, што ахопліваюць пэрыяд ад пачатку 1970-х да цяперашняга часу. Экспазыцыя прабудзе ў Бэрліне да 31 кастрычніка, а затым перабярэцца ў Дрэздэн.
Беларускі плякат у Бэрліне: апошнія дні
Пасьля гэтага экспазыцыя перабярэцца ў Дрэздэн.