Каля дому, дзе трымаюць галадоўку салігорскія актывісты, выстаўлены міліцэйскі пост: два міліцыянты дзяжураць у двары. «Магчыма, чакаюць, пакуль мы выйдзем», – кажа Іван Шыла.
Пасьля таго як міліцыянты зьнялі расьцяжку з гаўбца кватэры, хлопцы вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. Яго ў адрозьненьне ад расьцяжкі трываць амаль суткі ня сталі: кран падагналі вельмі хутка. Але актывісты прыбралі сьцяг самі ды выйшлі на гаўбец паназіраць за дзеяньнямі міліцыі.
«Нейкі час яны ў двары вельмі шмат мітусіліся. Потым зайшлі да суседзяў і спрабавалі пагаварыць з намі цераз перагародку на гаўбцы», – расказвае Іван. Акрамя міліцыі ў форме й цывільным дом, дзе сядзяць галадоўнікі, прыяжджала здымаць салігорская тэлевізія: для гораду гэта падзея!
Свае патрабаваньні галадоўнікі перадалі праз давераных асобаў у пракуратуру і міліцыю. Абмяжоўваючы магчымасьць гвалтоўнага перарываньня галадоўкі, салігорскія актывісты забарыкадавалі дзьверы ў кватэру. Іван Шыла, выкліканы на 30 траўня на допыт у пракуратуру, ісьці туды не зьбіраецца.
АШ
Глядзі яшчэ:
Фотарэпартаж зь месца галадоўкі («Хартыя-97»)