Міжнародны валютны фонд, Эўрасаюз і Сусьветны банк пагадзіліся выдзеліць Вугоршчыне пакет фінансавай дапамогі на 25 млрд даляраў.

МВФ дае 16 млрд, Эўрасаюз — 8 млрд, Сусьветны банк — мільярд.

У Вугоршчыне ўплыў фінансавага крызысу выявіўся ў рэзкім скарачэньні валютных запасаў.

У верасьні курс вугорскага форынта панізіўся на 20% у дачыненьні да даляра і эўра.

Агульная замежная запазычанасьць Вугоршчыны ўжо дасягнула 100 млрд даляраў, што набліжаецца да 100% ад ВУП. Для параўнаньня, у Беларусі яна складае толькі прыкладна 30% ад ВУП.

паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0