Топ-12 хатняга начыньня менчукоў ад Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менску.

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менску, забясьпечанасьць менчукоў кампутарамі за апошнія восем гадоў вырасла амаль у дзесяць разоў. Але самы папулярны прыстасовак у хаце — усё яшчэ тэлевізар.

На 100 хатніх гаспадарак у Менску прыходзіцца

  1. 168 тэлевізараў
  2. 108 лядоўняў
  3. 90 пыласосаў
  4. 87 пральных машын (зь іх 73 аўтаматычныя)
  5. 58 мікрахвалевых печак
  6. 58 кампутараў
  7. 46 аўтамабіляў
  8. 35 кухонных камбайнаў
  9. 31 музычны цэнтар
  10. 28 лічбавых фотаапаратаў
  11. 13 маразільняў
  12. 8 відэакамэраў

Паводле «Мінск-Навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?