Тое, ува што адмаўляліся верыць кансэрватыўныя скептыкі, усё ж адбываецца. Штодзённыя газэты пачалі закрывацца, бо не ў стане канкураваць з Інтэрнэтам.

Першай з буйных газэтаў зь вялікай гісторыяй на гэты крок адважылася амэрыканская Christian Science Monitor.


У красавіку наступнага году выданьне спыняе выпуск штодзённых друкаваных нумароў і пакідае толькі нядзельны выпуск, а асноўная рэдакцыя сканцэнтруецца на онлайн‑вэрсіі.

Газэта Christian Science Monitor некалькі дзесяцігодзьдзяў змагалася за фінансавае выжываньне. Цяпер замест штодзённых папяровых выданьняў рэдакцыя плянуе працаваць над онлайн‑вэрсіяй.

Бостанская Christian Science Monitor была заснаваная яшчэ ў 1908 годзе, і за час сваёй працы заваявала сем Пулітцэраўскіх прэмій. У 1970‑ым наклад налічваў 223 тысячы асобнікаў, цяпер ён скараціўся да 50 тысяч.

Ад красавіка друкаваныя вэрсіі газэты будуць выпускацца толькі раз у тыдзень — па нядзелях. Рэдакцыя робіць стаўку на онлайн‑газэту і спадзяецца такім чынам павысіць свае прыбыткі і стаць больш незалежнай ад субсыдыяў, прадстаўляемых уладальнікамі выданьня.

Лёс онлайн‑газэты Christian Science Monitor выглядае даволі аптымістычна. Яшчэ ў 1995‑ым выданьне стала адным зь першых у ЗША, якое пачала выкладаць свой кантэнт у Сеціва. І па сёньня сайт Christian Science Monitor разьвіваецца вельмі дынамічна.

generation.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0