Будыйскія манахі моляцца за посьпех першага штодзённага выданьня, выпуск якога пачаўся ў чацьвер у Бутане. Аднак дзеля таго каб газэта дайшла да аддаленых раёнаў краіны, спатрэбіцца тыдзень.
Стварэньне васьмістаронкавай Bhutan Today зьяўляецца спробай пабудаваць у каралеўстве свабодную прэсу.
Да Bhutan Today адзіным дзяржаўным выданьнем была газэта, што выходзіла два разы на тыдзень і якую зачынілі ў 2006 г. Пазьней зьявіліся два выданьні, што належаць прыватным уладальнікам - Bhutan Times і Bhutan Observer. Нумар Bhutan Today каштуе 5 нгултрумаў (каля 10 цэнтаў), паведамляе газета.ру са спасылкай Reuter.
***
Бутан – краіна ў Гімалаях, заціснутая паміж Кітаем (Тыбэтам) і Індыяй (Заходняя Бэнгалія). Насельніцтва – 1,9 млн чалавек, тэрыторыя – 46,5 тыс. кв вм