За тыдзень з 17 па 24 кастрычніка міжнародныя рэзервы Расіі скараціліся на 31 мільярд даляраў. Гэта рэкорднае падзенне: яно склала 6% ад агульнай сумы у 515,7 млрд. даляраў. Такім чынам, штодня на мінулым тыдні суседняя дзяржава траціла 4,43 мільярды даляраў.

Расея пакуль што можа гэта сабе дазволіць — яна займала трэцяе месца ў свеце пасля Кітая і Японіі па аб’ёме міжнародных рэзерваў.

Зніжэнне аб’ёмаў рэзерваў не стала нечаканасцю. У якасці прычынаў эксперты ўказваюць на актыўную падтрымку расійскага рубля, зніжэнне курса еўра, а таксама выкарыстанне сродкаў Внешэканомбанкам для падтрымкі расійскага фінансавага сектару.

Таксама варта зазначыць, што цягам апошняга месяца своеасаблівы рэкорд быў пастаўлены і на фондавым рынку. Сумарны кошт акцый расійскіх кампаній за гэты час знізіўся на 79,18%. А калі лічыць ад пачатку вайны ў Асеціі, то расійскія прадпрымествы каштуюць усяго толькі 11% у параўнанні з 1.08.2008 (падзенне на 89% за 3 непоўныя месяцы). Гэта своеасаблівы сусветны рэкорд падзення каціровак. Для параўнання: максімальнае падзенне на іншых рынках складала 66% у параўнанні з 1 жніўня.

Варта зазначыць, што апошнія два дні маскоўскія біржы сканчваюць таргі ў плюсах. Эксперты звязваюць адноўлены рост на расійскіх рынках з дзвюма прычынамі:

1. Кволы рост на іншых сусветных пляцоўках

2. Няма куды далей падаць. 2 дні таму расійскі фондывы рынак фактычна дасягнуў свайго мінімуму і ад абвяшчэння банкруцтва большасць «сістэматворных» кампаній ратуюць толькі сродкі ад ураду РФ. І покуль штодзённыя 4‑х мільярдныя ўліванні будуць працягвацца, рынак будзе паціху расці.

Міжнародныя рэзервы — адносна новы тэрмін. Да верасня РФ карысталася старым паняццем «золатавалютныя рэзервы». Гэтам жа паняццем карыстаецца і ўрад Беларусі. Аднак тэрміна «золатавалютны рэзерв» у міжнароднай практыцы не прымяняецца.

На фоне гэтага агенцтва Standard & Poor’s у аўторак знізіла прагноз крэдытнага рэйтынгу Расіі з «стабільнага» на «негатыўны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?