Фота onliner.by
Фота onliner.by
Фота onliner.by
Фота photo.bymedia.net
У адным з карпусоў Мінскага холадакамбіната № 2 адбылося ўзгаранне. Пра гэта БелаПАН паведамілі на прадпрыемстве.
Інфармацыю аб пажары пацвердзілі ў прэс‑службе МНС. «На прадпрыемстве працуюць ратавальнікі па ліквідацыі ўзгарання. Аб прычынах пажару і матэрыяльным уроне стане вядома пазней», — сказаў прадстаўнік прэс‑службы МНС.
Паводле неафіцыйных звестак, узгаранне адбылося на даху рэзервовага корпуса прадпрыемства.
Мінскі холадакамбінат № 2 — найбуйнейшае ў краіне гандлёва‑вытворчае прадпрыемства. Яго структурныя падраздзяленні: фабрыка марожанага, тэхналагічны цэх, кампрэсарны цэх, цэх сухога лёду, вафельна‑кандытарскі цэх, лабараторыя і ўчастак па разліву вады і напояў. Камбінат размешчаны на вуліцы Маякоўскага, 182.