Побач з райвыканкамам прытуліўся невядомы зьвер

Побач з райвыканкамам прытуліўся невядомы зьвер

"Цыбуліна" чакае свайго часу

"Цыбуліна" чакае свайго часу

Карпусы былой земскай бальніцы

Карпусы былой земскай бальніцы

Гарадзкі музэй

Гарадзкі музэй

У былой ешыве сёньня прадаюць таннае "чарніла"

У былой ешыве сёньня прадаюць таннае "чарніла"

Дом і быт

Дом і быт

Яна ўжо паблісквае залачонай лузгой побач з помнікам канца ХVII ст., на страсе якога для яе таксама ўсё падрыхтавана.

У суседнім зь Нясьвіжам Клецку свая праблема. Настаяцель мясцовага праваслаўнага прыходу айцец Матфей Белавус мерыцца пачапіць на дах былога касьцёлу дамініканскага кляштара канца ХVII ст. пазалочаны купал-цыбуліну. Былы касьцёл зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі і такое «аздабленьне» пярэчыць заканадаўству, бо непазьбежна прывядзе да зьмены зьнешняга выгляду помніка. Аднак пагаварыць пра гэта журналістам з адказнымі асобамі ў Клецку не ўдалося: айца Матфея ў той дзень чакалі неадкладныя справы па-за межамі гораду, галоўны архітэктар раёну Міхаіл Смычкоўскі паабяцаў сустрэцца, але ў прызначаны час перастаў браць слухаўку тэлефону. Намесьнік старшыні райвыканкаму па будаўніцтве і ЖКГ Павал Семяненка спытаў, дзе мы былі, калі храм ператварылі ў прамысловае прадпрыемства. На гэтым гутарка скончылася.

А тым часам побач з помнікам ужо паблісквае залачонай лузгой купал-цыбуліна, на страсе для яго таксама ўсё падрыхтавана.
Будзем рыхтаваць скаргі ў Мінкульту ды пракуратуру, кажа старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч.

Перад ад’ездам у раён наведваем у Клецку карпусы былой земскай бальніцы, будынак мясцовай ешывы, у якой цяпер месьціцца крама агракамбінату. Тут ужо даўно ня вучаць, а прадаюць таннае мясцовае «чарніла». На прыступках сталоўкі на нашую беларускую мову адгукаецца дзяцюк, які кажа, што нарадзіўся ў Краснадарскім краі, але мову вучыў. Атрымаўшы асобнік «НН», дзякуе і кажа: «Ведаю газэту, нам яе Барада дае пачытаць». Сяргей Панамароў ня сьпіць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?