2—4 лістапада Беларусь з афіцыйным візітам наведае кіраўнік Лівійскай Арабскай Джамахірыі Муамар Кадафі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі. Гэта будзе першы візіт лівійскага лідэра ў Рэспубліку Беларусь.

На 3 лістапада запланаваныя перамовы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Муамарам Кадафі, па выніках якіх чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых пагадненняў.

А.Лукашэнка наведваў Лівію з афіцыйным візітам у 2000 годзе. Візіт у адказ М.Кадафі павінен быў адбыцца ў жніўні 2001 года, аднак потым быў адкладзены па невядомых прычынах.

Нагадаем, сталічная ДАІ паведаміла, што 2, 3 і 4 лістапада ў сувязі з перамяшчэннем лівійскага лідэра па Мінску магчымы "перыядычныя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту" па МКАД; праспектах Незалежнасці, Пераможцаў, Машэрава; вуліцах Купалы, Леніна, Старажоўскай, Энгельса, Маркса, Бабруйскай, Захарава; Вайсковым завулку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?