У суботу а 21.30 ва ўрочышчы Курапаты грамадзкія актывісты затрымалі двух маладзёнаў, якія ламалі крыжы.
Пра гэта паведаміў адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алесь Чахольскі.

Пасьля актаў вандалізму напачатку тыдня грамадзкія актывісты кантралявалі ўрочышча. Як паведаміў адзін зь іх, Алег, які пажадаў захаваць ананімнасьць, ён і яны сябра патрулявалі ўрочышча і пабачылі двух маладзёнаў, якія падышлі да крыжоў і пачалі іх ламаць. Яна павалілі і зламалі пяць крыжоў. Грамадзкія актывісты затрымалі іх і выклікалі міліцыянтаў. Паводле сп. Алега, вандалы былі нецьвярозыя, нецэнзурна лаяліся. Пакуль чакалі прыезду міліцыі, хлопцы выклікалі сваіх бацькоў. Прыехала маці аднаго зь іх і ўгаворвала міліцыянтаў не затрымліваць яе сына, бо ён непаўналетні.

Пасьля званкоў хлопцаў прыехалі таксама некалькі мужчынаў, але яны не прадставіліся.

Супрацоўнікі міліцыі разам з затрыманымі вандаламі і двума грамадзкімі актывістамі ў якасьці сьведак накіраваліся ў аддзел міліцыі ў Бараўлянах. Праводзяцца сьледчыя дзеяньні.

«Адбылося тое, што павінна было адбыцца. Напярэдадні Дзядоў гэта знак Божы, калі ўвага людзей зьвернута да Курапатаў, да Дня памяці продкаў», - кажа Юрась Беленькі, намесьнік старшыні КХП-БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?