Увечары 30 траўня да салігорскіх галадоўнікаў далучыўся сябра Партыі БНФ Павал Батуеў. Агулам салігорскіх галадоўнікаў ужо шасьцёра. Як паведаміў Батуеў у інтэрвію «НН», актывісты маюць зноў узьняць бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы кватэры, у якой адбываецца галадоўка: папярэдні сьцяг галадоўнікі мусілі зьняць пад пагрозай канфіскацыі.

Цяпер па ўсёй краіне галадоўку з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі супраць моладзевых трымаюць 18 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0