1 лістапада беларусы Стакгольму першы раз выправіліся на Дзяды на могілкі прадмесьця Густаўбэрг, дзе спачывае Васіль Лукашык (1911-1975) – выхаванец Віленскага ўнівэрсытэту, былы дзеяч Грамады, заснавальнік першай беларускай суполкі ў Скандынавіі (1948). Пасьля ўпарадкаваньня помніка ды апавяданьня пра жыцьцё спадара Лукашыка (Андрэй Катлярчук) адбыўся невялікі памінальны абед. Спадзяюся, што традыцыя сьвяткаваньня Дзядоў ў Швэцыі працягнецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?