«Палімір» далучыцца да «Нафтану»

Акцыянэры далі згоду на далучэньне адкрытага акцыянэрнага таварыства «Палімір» да ААТ «Нафтан». На мінулых сходах акцыянэраў прыняты комплекс мер па далучэньні. У прыватнасьці мяркуецца, што ў складзе «Нафтана» «Палімір» будзе самастойным структурным падразьдзяленьнем з ўласным рахункам.

Справаздачнасьць на першым этапе «Палімір» таксама будзе весьці самастойна. Скарачэньня колькасьці супрацоўнікаў не плянуецца. Як ужо паведамлялася, «Белнафтахім» разглядае магчымасьць продажу пакетаў акцый дадзеных прадпрыемстваў у комплексе і інвэставаньня адзіным гаспадарчым комплексам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?