Фота - AFP
Фота - AFP
Уявіце, «Дзяды» сьвяткуюць і на Гаіці! Узброеныя ромам і сьвечкамі, жыхары гэтай астраўной краіны запаланілі мінулымі выходнымі могілкі, каб узяць удзел у штогадовым фэсьце вуду. Удзельнікі наведалі самую старую магілу на цэнтральных кладах у сталіцы Порт-о-Прэнс, дзе паводле тамтэйшых вераваньняў жыве дух барона Самадзі, ахоўнік і уладар памерлых. Сёлета гаіцяне прасілі ў барона Самадзі ды іншых духаў, каб тыя дапамаглі жывым з астранамічнымі цэнамі на ежу, з высокім узроўнем беспрацоўя, і каб асланілі ад штогадовых трапічных сьмерчаў. Некаторыя гаіцяне нават пераконвалі дзядоў узяць чынны ўдзел у паўднёва-амэрыканскіх выбарах, - паспрыяць абраньню годнага кандыдата, які здолее дапамагчы разьвіцьцю гэтай шмат у чым залежнай ад ЗША краіны.