У Берасьці ў меліярацыйным канале ўтапілася дзяўчынка 2004 года нараджэння..

Як паведамілі БелаПАН у Маскоўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў, трагедыя адбылася 2 лістапада прыкладна ў 16.20 недалёка ад вуліцы Урублеўскага ў сектары прыватных жылых дамоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка з іншымі дзецьмі гуляла на беразе канала і ўпала ў ваду. Яе выцягнулі двое дарослых, якія знаходзіліся непадалёк, аднак медыкам не ўдалося выратаваць жыццё дзіцяці.

Праверку па дадзеным факце праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна Брэста.

Паводле інфармацыі абласнога савета Арганізацыі па выратаваньні на водах, за дзевяць месяцаў гэтага года ў вобласці ўтапіліся 113 чалавек (з іх 11 дзяцей), за такі ж перыяд 2007 года — 154 чалавекі (у тым ліку восем дзяцей).

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0