Прэзыдэнта Малдовы Ўладзіміра Вароніна не прапусьцілі ў Прыднястроўе на асьвячэньне царквы ў яго роднай вёсцы Каржова.


Уладзімір Варонін, фота sostav.ru
Памежнікі патлумачылі свае дзеяньні тым, што не атрымалі адпаведных указаньняў ад лідэра непрызнанай прыднястроўскай рэспублікі Ігара Сьмірнова.

У выніку картэж прэзыдэнта зьехаў назад у Кішынёў. Не паехаў на багаслужбу і мітрапаліт Кішынёўскі і усёй Малдовы Уладзімір, які знаходзіўся ў адным аўтамабілі з Вароніным. Міністар Васіль Шова назваў выпадак на г.зв. "мяжы" «правакацыяй».

Забарона на ўезд у Прыднястроўе малдаўскіх кіраўнікоў, што дзейнічала з 2001 году, была адменена ў красавіку гэтага году. Аднак, як адзначаюць у Кішынёве, апошнія месяцы Сьмірноў пазьбягае любых кантактаў з Вароніным.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0