А 15-й паводле менскага часу галасаваньне пачалося ў Алабаме, Арызоне, Аёве, Мінэсоце, Аклахоме, Паўднёвай Дакоце, Тэнэсі, Тэхасе і Вісконсіне.

Крыху раней участкі адчыніліся ў Паўночнай Караліне, Агаё, Заходняй Віржыніі, Нью-Ёрку, Мэйне, Нью-Гэмпшыры, Канэктыкуце, Нью-Джэрзі, Віржыніі, Кентукі, Індыяне.

Пад раніцу ў сераду паводле менскага часу зачыняцца ўчасткі на захадзе ЗША, тады і стане вядома імя 44-га прэзыдэнта Злучаных Штатаў.

* * *

Барак Абама перамог Джона Маккейна зь перавагай у 2,5 разы — такія вынікі галасаваньня ў гарадку Дыксвіл‑Нотч, штат Нью‑Гэмпшыр.

Пятнаццаць жыхароў прагаласавалі за кандыдата ад дэмакратаў, ўсяго шэсьць — за іх рэспубліканскіх супернікаў.

Паводле традыцыі, жыхары Дыксвіл‑Нотча галасуюць адразу пасьля наступленьня апоўначы. Працэс не займае шмат часу, і вынікі вядомыя ўжо праз 15 хвілін.

Цікава таксама іншае, з 1972 г. на ўсіх выбарах тут перамагалі рэспубліканцы, і пераканаўчая перамога Барака Абамы ў гэтым гарадку пры ўсёй яе нязначнасьці ў маштабах краіны можа стаць першай ластаўкай вялікіх перамен.

euronews

* * *

Сёньня ў ЗША ня толькі выбары прэзыдэнта. Абіраюцца таксама ўсе члены Палаты прадстаўнікоў, траціна Сэнату, 11 губэрнатараў.

Прэзыдэнт ЗША выбіраецца не прамым галасаваньнем, а калегіяй выбарцаў з 538 чалавек.

У склад калегіі уваходзяць прадстаўнікі кожнага штату. Колькасьць членаў калегіі ад кожнага штату роўная колькасьці прадстаўнікоў гэтага штату ў абедзьвюх палатах кангрэсу ЗША.

Ва ўсіх штатах (апроч Мэну і Нэбраскі) кандыдат, які набірае большасьць галасоў, атрымлівае ўсе галасы калегіі выбарцаў гэтага штату.

Каб стаць прэзыдэнтам, кандыдату трэба заручыцца падтрымкай 270 членаў камісіі.

У рэдкіх выпадках кандыдат можа выйграць галасаваньне калегіі, ня будучы фаварытам галасаваньня.

Так здарылася ў 2000 г., — упершыню больш чым за 100 гадоў. Джордж Буш выйграў галасаваньне ў штаце Фларыда зь мінімальнай перавагай і атрымаў перамогу над Горам пры галасаваньні калегіі, хоць насамрэч за яго прагаласавала на 0,2% меней амэрыканцаў, чым за суперніка. Гэта ўсё вынік фэдэратаўнае дзяржаўнае сыстэмы.

Існаваньне калегіі выбарцаў дсе невялікую перавагу маленькім штатам, паколькі ўсе яны маюць аднолькавую колькасьць сэнатараў незалежна ад насельніцтва. А колькасьць дэлегатаў у Палаце прадстаўнікоў вызначаецца прапарцыйна насельніцтву кожнага штату.

Так, Каліфорнія валодае ў калегіі 55 галасамі (10%), тады як каліфарнійцы складаюць 12% насельнцітва ЗША. Штат Ваёмінг у сваю чаргу мае тры галасы ў калегіі (0,56%), хоць насельніцтва штату складае усяго толькі 0,18% ад агульнага насельніцтва ЗША.

Бі-Бі-Сі

* * *

Калі сёньня пераможа Барак Абама ён будзе першы чорнаскурым прэзыдэнтам ЗША за ўсю гісторыю, калі Маккейн – то самым пажылым. Маккейну – 72 гады. Рональд Рэйган стаў прэзыдэнтам у 69 гадоў.

Самым маладым прэзыдэнтам у гісторыі стаў Тэадор Рузвэльт (у 42 гады), пасьля таго як анархіст-паляк забіў Уільяма Мак-Кінлі. А самым маладым абраным прэзыдэнтам ЗША быў, натуральна, Джон Фіцджэральд Кенэдзі (43 з паловай гады), якога забілі ўжо самога.

Згодна з 22-й папраўкай да канстытуцыі 1951 г. адна і тая ж асоба можа быць абрана прэзыдэнтам ня больш за два разы (запар ці зь перапынкам). Усе прэзыдэнты пачынаючы ад самага першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона трымаліся гэтага правіла. Вынятак — Франклін Дэлана Рузвэльт, які абіраўся чатыры разы. Дазвол на гэта яму даваў Кангрэс ЗША.

Гровэр Кліўленд абіраўся двойчы зь перапынкам: 1885 — 1889, 1893 — 1897. Але ён лічыцца 22 і 24 прэзыдэнтам.

У ХХ стагодзьдзі па два (і болей) тэрміны кіравалі Вудра Вільсан (1913-1921), Франклін Рузвэльт (1933-1945, чатыры тэрміны), Дуайт Эйзэнхауэр (1953-1961), Рональд Рэйган (1981-1989), Біл Клінтан (1993-2001), Джордж Буш-малодшы (з 2001 г.).

У 1900 г. Уільям Мак-Кінлі быў пераабраны на другі тэрмін, але праз год быў забіты анархістам, таму на пасадзе прэзыдэнта яго зьмяніў Тэадор Рузвэльт, які кіраваў краінай да 1909 г.

Калвін Кулідж у 1923 г. заступіў на пасаду прэзыдэнта пасьля сьмерці Уорэна Гардынга, адкіраваў ягоны тэрмін і адзін свой.

Гары Трумэн, як віцэ-прэзыдэнт, заступіў на пасаду прэзыдэнта пасьля сьмерці ў красавіку 1945 г. Франкліна Д. Рузвэльта, адкіраваў гэты тэрмін і адзін свой (1949-1953), Ліндан Джонсан у 1963 г. пасьля сьмерці Д.Ф.Кенэдзі стаў прэзыдэнтам, у 1965-1969 г. адкіраваў адзін свой тэрмін. Рычард Ніксан у 1972 г. быў абраны на другі тэрмін, але ў 1974 г. у выніку Уотэргейцкага скандалу пакінуў пасаду прэзыдэнта ЗША.

Джэралд Форд, які тады быў віцэ-прэзыдэнтам, адкіраваў два гады, але на выбарах 1976 г. прайграў Джымі Картэру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0