Кіраўніцтва Мазырскага НПЗ не выключае частковага пераходу на аплату сыравіны ў расейскіх рублях.

«З такой прапановай да нас зьвярнуліся некаторыя расейскія нафтавыя кампаніі», -- паведаміў прадстаўнік Мазырскага НПЗ агенцтву ПРАЙМ-ТАСС. Ён не пракамэнтаваў, наколькі выгадныя такія прапановы для прадпрыемства.

Пры гэтым прадстаўнік адміністрацыі НПЗ адзначыў, што на сёньня завод аплачвае пастаўкі расейскай нафты ў эўра. «Паколькі ў апошні час цана падала, то заводу давялося авансам пераплачваць. Праз месяц лішнія грошы нам вярталі, але ва ўмовах нестабільнага курсу страты заводу складалі каля 5 млн эўра», -- распавёў ён. Па словах супрацоўніка адміністрацыі, для пакупніка нафты выгадней было б аплачваць пастаўкі сыравіны па факту куплі, а не авансам, але такія прапановы Мазырскага НПЗ не прымаюцца.

На сёньня цягам сутак НПЗ перапрацоўвае каля 31,5 тыс. т нафты. Завод самастойна набывае да 60% сыравіны. Сярод расейскіх пастаўшчыкоў -- кампаніі «Слаўнафта», «Раснафта», «Татнафта» ды інш.

У 2008 г на Мазырскім НПЗ плянуюць перапрацаваць 10,9 млн т нафты – на 200 тыс.т болей, чым у мінулым годзе.

Паводле ПРАЙМ-ТАСС

Глядзі яшчэ:
Масква прапанавала перайсьці на расейскі рубель

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0