Ён складае 2,5%. Самы высокі ўзровень зафіксаваны ў Гішпаніі — да 11,9%. У верасьні колькасьць беспрацоўных у краінах ЭС склала 16,7 млн чалавек.

Узровень беспрацоўя ў Эўрасаюзе ў верасьні вырас да 7%, то бок беспрацоўных паболела на 32 тысячы чалавек, паведамляе статыстычная служба ЭС. У краінах эўразоны ўзровень беспрацоўя складае 7,5%. Як сьведчыць Эўрастат, цягам апошняга году найбольшы спад беспрацоўя дэманстравала Польшча — з 9 да 6,5%, апярэдзіўшы ў гэтым Ірляндыю, дзе гэты паказчык складае 6,6%. Варта адзначыць, што Галоўная статыстычная ўправа Польшчы, якая выкарыстоўвае адрозную ад Эўрастату мэтодыку разьлікаў, падае большую лічбу беспрацоўных — 8,9%. Год таму наша заходняя суседка была на першым месцы ў ЭС па ўзроўні беспрацоўя. Найбольшы рост колькасьці беспрацоўных сёлета засьведчыла Гішпанія — з 8,3 да 11,9%. На другім месцы Славакія — 10%.

Найменшы ўзровень беспрацоўя ў краінах ЭС зафіксаваны ў Галяндыі, Даніі ды Аўстрыі — 2,5%, 2,9 і 3,2%, адпаведна.

Адзначым, што паводле Белстату ўзровень беспрацоўя ў Беларусі па стане на верасень склаў 0,9%.

СП, паводле Rzeczpospolita

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0