У аўторак прайшлі восем матчаў 4-га туру групавога турніру Лігі чэмпіёнаў: у групах «А», «В», «С», «D».

Датэрмінова, за два туры да фінішу, вызначыліся першыя ўдзельнікі плэй-оф: гэта «Барсэлёна» і «Спортынг» Лісабон (гэта група «С»).

«Барса» згуляла дома ўнічыю з «Базэлем – 1:1, а «Спортынг» зноў перамог данецкі «Шахцёр» -- 1:0.

Турнірнае становішча: Барсэлёна – 10, Спортынг – 9, Шахцёр – 3, Базэль – 1.

Данецкі "Шахцёр", які двойчы прайграў "Спортынгу" пазмагаецца хіба за 3-е месца, што дае пропуск у лютым у Кубак УЭФА.

***

Група «А»:

«Рома» –«Чэлсі» – 3:1, ЧФР (Клуж, Румынія) – «Бардо» – 1:2

Турнірнае становішча: Чэлсі – 7, Рома – 6, Бардо – 6, ЧФР – 4.

***

Група «В»:

«Анортасіс» – «Інтэр» – 3:3, «Вэрдэр» – «Панацінаікас» – 0:3

Турнірнае становішча: Інтэр – 8, Анортасіс – 5, Панацінаікас – 4, Вэрдэр – 3.

***

Група «D»:

«Лівэрпуль» – «Атлетыка» Мадрыд – 1:1, «Алімпік» Марсэль – ПСВ – 3:0.

Турнірнае становішча: Атлетыка, Лівэрпуль – 8, Марсэль, ПСВ – па 3.

5-ты тур у гэтых групах пройдзе 26 лістапада.

***

Сёньня, у сераду, на стадыёне Дынама адбудзецца матч БАТЭ – «Зэніт». Пачатак у 21:45. Прамая трансьляцыя на БТ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?