Сёньня Гарадзенскі абласны суд скасаваў рашэньне Івейскага раённага суду адносна № 127 незарэгістраванай газэты «Свабода».

Паводле заявы, што паступіла з Гарадзенскай абласной управы КДБ, суд у Іўі 9 верасьня прызнаў, што шэраг публікацый газэты маюць экстрэмісцкі характар.

Наклад газэты быў сканфіскаваны ў Дзяніса Мазура 19 жніўня на дарозе Менск-Горадня. Абласны суд адмяніў рашэньне Іўеўскага суду на той падставе, што разгляд справы адбыўся ў адсутнасьць самога спадара Мазура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?