Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус назваў незразумелай заяву прэзыдэнта Расеі наконт плянаў дыслякацыі ў Калінінградзкай вобласьці сыстэмы ракет бліжняга радыюсу дзеяньня «Искандер».
«Дзьмітрый Мядзьведзеў супярэчыць сам сабе. Прэзыдэнт кажа пра жаданьне супольна дзейнічаць супраць агульных пагроз і скіроўвае свае ракеты ў Калінінград для нэўтралізацыі сыстэмы супрацьракетнай абароны ЗША».
«Аднак гэта сыстэма скіравана ня супраць Расеі, а супраць магчымых выпадаў з боку непрыязных краін, у якіх знаходзяць прытулак тэрырысты. Расеі гэта добра вядома, ‑‑ сказаў прэзыдэнт Літвы.
— Узьнікае пытаньне: «Супраць каго імкнецца дзейнічаць прэзыдэнт Расеі?»Відавочна адно — калінінградзкія ракеты дакладна не ўмацуюць барацьбу з тэрарызмам».