Дзейная структура Эўразьвязу разьлічаная ня больш чым на 27 краінаў-сябраў. Аб гэтым заявіў эўракамісар па пытаньнях пашырэньня Олі Рэн: «Пасьля далучэньня Баўгарыі й Румыніі трэба будзе распрацоўваць сыстэму ўлады, каб працэс пашырэньня мог працягнуцца». Разам з тым эўрачыноўнік падкрэсьліў, што ня варта адмаўляцца ад стратэгіі, скіраванай на далейшае пашырэньне ЭЗ, а таксама на ўзмацненьне эўрапейскай палітыкі суседзтва, «асабліва для такіх краінаў, як Украіна, Малдова і, пасьля свайго вызваленьня, Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0