У Полацку міліцыянты ўжо дапыталі некалькі чалавек: Зьмітра Сакалова, Дзяніса Хабірава, непаўнагадовых Кацярыну Жогаль і Карэна Платонава — наконт іх дзейнасьці ў зарэгістраваным у Чэхіі Маладым Фронце і супрацы з актывістамі іншых моладзевых арганізацый. Лідэры арганізацыі не выключаюць, што рыхтуецца новая крымінальная справа на сяброў адной з наймацнейшых рэгіянальных філій МФ.