За дальнім прычалам. Літаратурныя партрэты. Анатоль Кудравец. — Менск: Мэдысонт, 2007. 300 ас. — 224с.

Знаны пісьменьнік і кінасцэнарыст, прадстаўнік пакаленьня дзяцей вайны, Анатоль Кудравец дае грунтоўныя накіды постацяў беларускай літаратуры і мовазнаўства. Апісвае збольшага старэйшае пакаленьне, у якім шмат хто ўжо выправіўся за дальні прычал. «Мележ, Брыль, Быкаў... Караткевіч, Стральцоў... Я не выбіраў імёнаў, — піша ў прадмове да сваёй кнігі Кудравец. — Яны выбраліся самі». Піша, ацэньваючы іх творчы даробак і абглядаючы іх (і свой) жыцьцёвы шлях. Піша на пераправе паміж асабістым і грамадзскім, дзе і нараджаецца літаратура, а душа сустракае душу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?