У выніку выбуху ў маршрутным таксі ва Ўладзікаўказе (Паўночная Асеція), паводле папярэдніх зьвестак, загінулі 8 чалавек.

12 чалавек атрымалі раненьні.

Заведзена крымінальная справа паводле артыкулаў «тэрарызм» і «забойства».

Выбух адбыўся ў 14:15 на вуліцы Куйбышава. «Газэль» спыніліся за 10‑15 мэтраў да прыпынку, з вонкавага боку раздаўся выбух.

Выбух быў такой моцы, што ў суседніх дамох павыляталі шыбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0