18-гадовага актывіста апазыцыі Станіслава Сенакосава адлічылі з Магілёўскага прафэсійнага ліцэю № 2.

Актывіст цьвердзіць, што нагодай для адлічэньня сталася ягоная грамадзкая дзейнасьць. У адміністрацыі ліцэю сьцьвярджаюць, што хлопец нібыта «груба парушыў дысцыпліну».

Кіраўніцтва ліцэю адмаўляе, што Сенакосава адлічылі за грамадзкую дзейнасьць. Яно цьвердзіць, што нагодай для адлічэньня сталася грубае парушэньне дысцыпліны: ён нібыта абразіў гардэробшчыцу.

Выпадак з Станіславам Сенакосавым — трэці ў Магілёве. У верасьні зь дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова адлічылі рэгіянальную каардынатарку аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Тацяну Шамбалаву ды актывіста Маладога Фронту Расьціслава Панкратава. Прычынай стала нібыта дрэннае навучаньне. Самі ж яны цьвердзяць, што адлічылі іх за грамадзкую дзейнасьць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?