Фатальныя весткі падало ўпраўленьне статыстыкі Латвіі: у трэцім квартале эканоміка ўпала на 4,2% проці адпаведнага пэрыяду мінулага году.
Гэта азначае, што падзеньне ВУП за цэлы год складзе каля 1-1,5%. Між тым у 2006 годзе латвійская гаспадарка расла найхутчэй ва ўсім Эўрасаюзе, на 11,9%, а ў 2007 годзе - на 10%.

Падзеньне стала вынікам уплыву сусьветнага фінансавага крызісу. Латвія, які і іншыя краіны Балтыі, ублыталася ў занадта вялікую залежнасьць ад крэдытаў. Агульная сума выдадзеных пазыкаў апошнія гады штогод узрастала на 60-70%. Цяпер крэдытныя хадулі ператварыліся ў гіры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?