У нямецкім горадзе Дрэздэн адбылося адкрыццё выставы «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі», падрыхтаванай «Офісам за дэмакратычную Беларусь» пры падтрымцы нямецкай фундацыі Роберта Боша і Амерыканскага фонда Маршала (Браціслава).

Выстава падкрэслівае універсальны характар вынайдзенай беларускімі плакатыстамі семіотыкі, варыяцыі ўспрымання якой, могуць мець розныя адценні, цікавыя і нечаканыя.

Вельмі каштоўнай была адзнака, дадзеная выставе адным наведвальнікам з Іспаніі, які адзначыў, што працы экспазіцыі карэнным чынам разбураюць сфарміраваны ў Еўропе стэрэатып пра савецкі плакат выключна як узор камуністычнай прапаганды.

У адным фармаце з выставай праходзіць шэраг культурных мерапрыемстваў, звязаных з Беларуссю, якія арганізаваны дрэздэнскай арганізацыяй Kultur Aktiv у рамах фестывалю Rock4Peace.

Экспазіцыі плаката ў студэнцкім клубе Aquarium (St. Petersburger Str.21 D — 01069 Dresden), якая прабудзе там да канца лістапада, спадарожнічаюць паказ дакументальнай кінастужкі «За свабоду 1...2...3», чытанні кнігі Артура Клінава «Менск – горад СОНца», выступ музычнага гурта «Джамбімбум». Такі творчы «мікс» дае магчымасць супастаўлення культурных прадуктаў рознага кшталту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?