Некалькі дзясяткаў чалавек прынялі ўдзел у санкцыянаваным шэсьці ў Менску ад Палацу культуры камвольнага камбіната да Лошыцкага яру, дзе ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя праводзіліся масавыя расстрэлы нявінных людзей. Раней у Лошыцкім яры пабывалі сябры Партыі БНФ.

Арганізаваная Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыяй — БНФ акцыя пачалася а 12-й гадзіне. Зь бел-чырвона-белымі і партыйнымі сьцягамі, а таксама з расьцяжкамі людзі прайшлі шэсьцем да Лошыцкага яру, дзе ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя праводзіліся масавыя расстрэлы нявінных людзей. У калёне разам з усімі прайшлі палытык Вячаслаў Сіўчык і адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў. Палову ўдзельнікаў складала моладзь.

У часе мітынгу быў зачытаны зварот старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка «Дзяды ў Лошыцы», была нагаданая гісторыя зьнішчэньня нявінных людзей у Лошыцкім яры.

Удзельнікі мітынгу ўзьнялі таксама і эканамічнае пытаньне. Актывіст Кансэвартыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі нагадаў, што ў выніку крызісу тысячы беларусаў вяртаюцца з працаў у Расеі і што гэта пагражае выбухам беспрацоўя.

На гадзіну раней у Лошыцкім яры пабывалі сябры Партыі БНФ. Сярод іх быў намесьнік старшыні партыі Віктар Івашкевіч.

Варта нагадаць, у якім стане сёньня знаходзіцца месца масавых расстрэлаў у Лошыцы. За апошнія гады побач з крыжам вырас цэлы гаражны комплекс. Вакол мэмарыялу невядомыя арганізавалі сьметнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?