Сёньня актывісты новастворанай арганізацыі «Маладая Беларусь» спрабавалі правесьці акцыю ў падтрымку затрыманых 7-га лістапада маладафронтаўцаў. Быў Фінькевіч і яшчэ некалькі чалавек, яны трымалі ў рукох партрэты Янушэўскага, Шапуцькі і Палажанкі. Міліцыянты за лічаныя хвіліны выцесьнілі ўдзельнікаў акцыі за Палац Рэспублікі, дзе неўзабаве усіх адпусьцілі.
0
0
0
0
0
0