Ружоўніца. Вершы. Валянціна Аксак. Менск: Логвінаў. 2008—72с. 300 ас.

Пагружацца ўсё глыбей у нязнаныя рэгістры жыцьця. Кранаць не заўсёды звыклыя тэмы, распавядаючы пра браслаўскую дзяўчынку верхам на ваўку, пра пах рук у ружоўніцы, пра дзядоўскіх яблынь шлюбнае сутоньне, пра сябе, вартаўнічку спакою позьніх кветак.

І яшчэ «Ружоўніца» — кніга-кветнік, дзе расьліны — ня вынік біялягічнай эвалюцыі, а плод радаводнай драмы, карэньні іх тояць сямейныя суплёты, а то часам — бач ты! — могуць прарастаць назад, у сьвет людзей. Загарнуўшы апошнюю старонку, дзівуесься, як так можа быць, што дагэтуль няма такой кветкі — аксак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?