У судзе Ленінскага раёну Менску праходзяць працэсы над затрыманымі 7 лістапада насупраць будынку КДБ сябромі незарэгістраванага «Маладога фронту». Аляксей Янушэўскі, Наста Палажанка, Наста Лойка, Тацяна Шапуцька, Антон Русін трымалі расьцяжку: «Камунізм пад трыбунал!».

Маладзёны правялі трое сутак да суду ў спэцпрыёмніку на Акрэсьціна. На гэты момант вядома, што ўсіх арыштаваных пакаралі трыма суткамі арышту. Такім чынам, ім ня трэба будзе вяртацца ў турму. Усе суды былі нядоўгімі.

Прысуды віталі воплескамі.

У залі суду прысутнічаюць Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Павал Севярынец, Андрэй Кім, Вячаслаў Сіўчык, замежныя дыпляматы.

Прывезьлі маладафронтаўцаў у суд а 10-й раніцы, судзіць пачалі толькі ў абедзены перапынак. Для ўсіх пяцёх гэта былі першыя суткі, праведзеныя на Акрэсьціна.

Наста Лойка і Тацьцяна Шапуцька чытаюць навіны на сайце НН праз мабільнік

Зьміцер Дашкевіч прывез для затрыманых два тэрмаса гарбаты

Падтрымаць сяброў прыехаў Павал Севярынец

Акцыя падтрымкі пад сьценамі Ленінскага суда

Першай судзілі Насту Палажанку. У суд яна прыехала ў чым затрымалі - на абцасах, у спадніцы.

Мамы палітвязьняў - пасярэдзіне Тацьцяна Кім, ззаду зьлева - Галіна Сіўчык, справа - Ганна Шапуцька.

Зьміцер Дашкевіч і Тацьцяна Шапуцька падчас працэсу

Аляксей Янушэўскі не чакаў для сябе такога мяккага прысуду

Прадуктовыя перадачы сёньня не спатрэбіліся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?